Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя маладафронтаўцы каля амбасады Расеі


Пяцёра сяброў "Маладога фронту" Зьміцер Ясевіч, Эдуард Лобаў, Алесь Стасюк, Вадзім Петрык і Ігар Аляксееў знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.

Яны прыйшлі разам з дзесяцьцю паплечнікамі да будынку Расейскай амбасады, каб уручыць Зварот з нагоды Дня вайсковай славы Беларусі.

У Звароце маладыя людзі прапанавалі расейцам зрабіць працяг сэрыялу "Хросны бацька" і ў аснову новага фільму пакласьці падзеі ў Беларусі ў 1996 годзе, а таксама ролю Расеі ў "скасаваньні імпічмэнту, фальсыфікацыі выбараў і ўсталяваньні дыктатуры".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG