Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Блэр адмяніў прэзэнтацыю сваёй кнігі ў Лёндане


Былы прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Тоні Блэр адклаў сёньняшнюю прэзэнтацыю сваёй аўтабіяграфіі ў Лёндане з-за пагрозы магчымых пратэстаў. Прэс-сакратар былога прэм'ер-міністра сказаў, што Блэр таксама быў вымушаны адмяніць аўтограф-сэсію ў кнігарні ў цэнтры Лёндана.

У кнізе мэмуараў "Падарожжа" Блэр абараняе свае палітычныя рашэньні падчас працы кіраўніком брытанскага ўраду ад 1997 да 2007 году, уключаючы рашэньне далучыцца да амэрыканцаў падчас уварваньня ў Ірак. Пратэстоўцы кідалі ў Блэра яйкі і абутак падчас мінулай прэзэнтацыі ў сталіцы Ірляндыі Дубліне ў нядзелю.
XS
SM
MD
LG