Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сарказі ня хоча адступаць ад пэнсійнай рэформы


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі не зьбіраецца адмаўляцца ад закону аб паступовым падвышэньні пэнсійнага ўзросту з 60 да 62 гадоў, не гледзячы на масавыя пратэсты французаў. Разам з тым Сарказі заявіў, што ён згодны ўключыць у законапраект асаблівыя агаворкі для тых, хто пачаў працоўную дзейнасьць раней 18-гадовага ўзросту, і для некаторых асабліва цяжкіх працаў. Словы прэзыдэнта Францыі сталі першай афіцыйнай рэакцыяй на выступы пратэсту, што прайшлі ў аўторак і сабралі, паводле прафсаюзаў, больш двух мільёнаў чалавек.
XS
SM
MD
LG