Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

500 чалавек згвалтаваныя баявікамі ў Конга


ААН паведамляе, што больш за 500 чалавек, у тым ліку дзяцей, былі згвалтаваныя ўзброенымі баевікамі на ўсходзе Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў ліпені і жніўні. Большасьць ахвяраў пацярпелі ў Паўночным Ківу каля лягеру ААН Кібула. Адмысловы пасланьнік ААН па праблеме сэксуальнага гвалту Маргот Вальстрэм заявіў, што сэксуальны гвалт – гэта не ізаляваны выпадак, а частка больш шырокай карціны сыстэматычнага гвалтаваньня і рабаваньня. Памочнік Генэральнага сакратара ААН па падтрыманьні міру, Атул Харэ паведаміў у Радзе Бясьпекі ААН, што чыноўнікі ААН хаця б часткова нясуць адказнасьць за няздольнасьць прадухіліць масавыя згвалтаваньні ў Паўночным і Паўднёвым Ківу.
XS
SM
MD
LG