Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Комплексная экспэртыза цела Алега Бябеніна зойме ня болей за месяц


"Судова-мэдыцынская экспэртыза цела мае комплексны характар, і, як правіла, разам з экспэртызай уласна цела рыхтуецца экспэртыза ўзятага зь яго біялягічнага матэрыялу (…) Працягласьць экспэртызы цела не павінна перавышаць аднаго месяца", — заявіў Інтэрфаксу намесьнік галоўнага дзяржаўнага судовага мэдыцынскага экспэрта Беларусі Ўладзімер Кузьмічаў.

Цела заснавальніка сайту "Хартыя-97" журналіста Алега Бябеніна было знойдзенае ў ягоным дачным доме ў вёсцы Пярхурава Дзяржынскага раёну ўвечары 3 верасьня.

Папярэдняя экспэртыза паказала, што ён памёр у выніку ўдушэньня.

Міліцыя і пракуратура настойвае на вэрсіі, што Бябенін скончыў жыцьцё самагубствам.

Аднак калегі нябожчыка сумняваюцца ў гэтай вэрсіі.
XS
SM
MD
LG