Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перад матчам Беларусь-Румынія міліцыя затрымала 50 чалавек


50 дэмакратычных актывістаў, сярод якіх пераважная большасьць чальцоў кампаніі "Гавары праўду", былі затрыманыя вечарам 7 верасьня.

Падставай для затрыманьня сталі футболкі з назовам кампаніі.

Прыкладна ў 1 гадзіну ночы 8 верасьня усіх затрыманых адпусьцілі з РУУС Ленінскага раёну Менску.

Тыя, хто не патрапілі на футбольны матч, заявілі, што будуць рыхтаваць скаргу на тых, хто праводзіў затрыманьне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG