Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО перадасьць кантроль за бясьпекай аўганцам


Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн лічыць, што войскі НАТО ў Аўганістане павінны быць гатовымі да перадачы адказнасьці за бясьпеку ў Аўганістане аўганскім урадавым сілам у наступным годзе. Расмусэн заявіў, што такі пераход магчымы, бо бясьпека ў краіне істотна палепшылася. Аднак, паводле Расмусэна, дакладныя тэрміны вываду войскаў будуць залежаць ад сытуацыі ў кожным з рэгіёнаў.

Прадстаўнікі краінаў-сяброў НАТО сустрэнуцца ў Партугаліі ў лістападзе, каб распрацаваць плян перадачы кантролю за бясьпекай аўганцам, у тым ліку, тэрміны для розных правінцыяў.
XS
SM
MD
LG