Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Страйк у Францыі быў масавым


У Францыі болей за мільён чалавек, паводле афіцыйных дадзеных, узялі ўдзел у аўторак у масавых акцыях пратэсту супраць намеру ўраду да 2018 году павялічыць узрост выхаду на пэнсію з 60 да 62 гадоў. Прафсаюзамі быў абвешчаны ўсеагульны страйк. Прафсаюзы сьцьвярджаюць, што ў дэманстрацыях па ўсёй краіне ўдзельнічалі 2,5 мільёна чалавек. Была парушана праца грамадзкага транспарту, лётнішчаў. Не працавалі школы.

Урад Францыі заяўляе, што пэнсійная рэформа неабходная для таго, каб справіцца з ростам бюджэтнага дэфіцыту і дзяржаўнай запазычанасьці.
XS
SM
MD
LG