Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Нарада МЗС Беларусі, Украіны і Літвы


Міністар замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў сустрэнецца 8 верасьня са сваім літоўскім калегам Аўдронюсам Ажубалісам і ўкраінскім – Канстанцінам Грышчанкам, паведамляе агенцтва Delfi са спасылкай на прэсавую службу МЗС Літвы. Бакі маюць абмеркаваць пытаньні, зьвязаныя з праграмай Эўразьвязу "Ўсходняе партнэрства". На той жа дзень прызначана кароткая сустрэча беларускага і літоўскага міністраў, на якой яны абмяркуюць актуальныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва.

Праграма ЭЗ "Усходняе партнэрства" накіраваная на паглыбленьне супрацоўніцтва Брусэлю зь Беларусьсю, Малдовай, Украінай, Грузіяй, Армэніяй і Азэрбайджанам.
XS
SM
MD
LG