Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшава атрымала новыя дакумэнты па авіякатастрофе


Расея перадала Польшчы чарговы пакет дакумэнтаў, якія тычацца расьсьледаваньня аварыі польскага прэзыдэнцкага самалёта ў красавіку.

У прыватнасьці, у гэты пакет увайшлі пацьверджаньне кваліфікацыі работнікаў лётнішча "Смаленск-Паўночны", якія знаходзіліся на дзяжурстве 10 красавіка – у дзень катастрофы.

У выніку авіякатастрофы пад Смаленскам 10 красавіка 2010 году загінуў прэзыдэнт Польшчы Лех Качынскі і яшчэ 95 чалавек, сярод якіх шэраг найвышэйшых польскіх урадоўцаў.
XS
SM
MD
LG