Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўднёвая Асэтыя хоча ўвайсьці ў Саюз Беларусь і Расеі


Эдуард Какойты

Эдуард Какойты

Кіраўнік паўднёвай Асэтыі Эдуард Какойты паведаміў агенцтву Інтэрфакс, што рэспубліка хоча далучыцца да саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі:

«Паўднёвая Асэтыяў гэтым вельмі зацікаўленая».

Эдуард Какойты сустрэўся з сакратаром саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі Паўлам Барадзіным. Ён паведаміў: «Мы абмяркоўвалі пытаньні супрацоўніцтва з саюзнай дзяржавай Расеі і Беларусі. Канечне ж, мы абмяркоўвалі пэрспэктывы ўваходу Паўднёвай Асэтыі ў Саюзную дзяржаву. Мы не абгаворвалі канкрэтныя тэрміны. Мы абмяркоўвалі пэрспэктывы і наша супрацоўніцтва, сумесныя праекты, якія садзейнічалі б разьвіцьцю эканомікі паўднёвай Асэтыі».
XS
SM
MD
LG