Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сэрбія гатовая да дыялёгу з Косавам


Сэрбія гатовая ўнесьці зьмены ў рэзалюцыю, якую яна падала на разгляд Генэральнай асамблеі ААН адносна Косава. Прэзыдэнт Сэрбіі Борыс Тадзіч мае сёньня абмеркаваць рэкамэндаваныя Эўразьвязам зьмены з ачольніцай замежнапалітычнага ведамства ЭЗ Кэтрын Эштан. Абмеркаваньне рэзалюцыі ў Генэральнай асамблеі заплянаванае на чацьвер.

Сэрбскія выданьні паведамляюць, што Бялград выказаў гатовасьць выдаліць з дакумэнту ацэнку аднабаковага абвяшчэньня незалежнасьці Косава як "недапушчальнага спосабу вырашэньня праблемы". Іншая папраўка мае прадугледзець магчымасьць дыялёгу паміж Бялградам і Прышцінай, які ня быў бы абумоўлены папярэднім вырашэньнем усіх супярэчнасьцяў паміж бакамі.
XS
SM
MD
LG