Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дажынкі пераносяцца на 24 верасьня


Ліда сёньня.
Ліда сёньня.
Першапачаткова іх плянавалі правесьці на тыдзень раней. Намесьнік старшыні Лідзкага райвыканкаму, Антон Глаўніцкі, патлумачыў нашаму радыё, што з такой прапановай выступіў Гарадзенскі аблвыканкам.

Са слоў спадара Глаўніцкага, перанос сьвята «Дажынкі-2010» зьвязаны толькі з надвор’ем, маўляў, у выходныя з 17 па 19 верасьня плянуюцца ападкі, а ўся ўрачыстая праграма павінна адбывацца на адкрытых пляцоўках.

Што да таго, ці гатовы горад да сьвята і ці здолеюць будаўнікі скончыць усе рамонтныя работы, намесьнік старшні Лідзкага райвыканкаму запэўніў, што амаль усе заплянаваныя рамонтныя работы скончаныя, вядзецца толькі добраўпарадкаваньне аб’ектаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG