Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Малдове вырашаецца пытаньне аб роспуску парлямэнту


Канстытуцыйны суд Малдовы атрымаў сёньня ад выконваючага абавязкі прэзыдэнта краіны Міхая Гімпу запыт аб роспуску парлямэнту. Паводле заканадаўства, суд абавязаны разгледзець запыт на працягу дзесяці дзён.

Парлямэнт можа быць распушчаны з-за таго, што дэпутатам не ўдаецца абраць новага прэзыдэнта ад леташняй вясны. Рэферэндум аб пераходзе да ўсенароднага абраньня прэзыдэнта не адбыўся ў мінулую нядзелю з-за нізкай яўкі выбаршчыкаў.
XS
SM
MD
LG