Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Аўтар карыкатуры на прарока Мухамада атрымае прэмію свабоднай прэсы


Дацкі журналіст Курт Вэстэргорд, які ў 2005 годзе зрабіў карыкатуру на прарока Мухамада, паказаўшы яго ў турбане з бомбай, намінаваны на нямецкую прэмію свабоды прэсы. Чакаецца, што ён атрымае ўзнагароду 8 верасьня ў Патсдаме. Плянуецца, што на гэтай урачыстай цырымоніі выступіць канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель.

Арганізатары заяўляюць, што Курт Вэстэргорд уганараваны гэтай прэміяй за адвагу ў адстойваньні дэмакратычных каштоўнасьцяў, якая была праяўленая насуперак пагрозам сьмерці і гвалту. Карыкатура Курта Вэстэргорда выклікала масавыя пратэсты ў мусульманскім сьвеце. З таго часу мастак знаходзіцца пад абаронай паліцыі.
XS
SM
MD
LG