Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

На поўначы Аўганістану забіты кіраўнік раённай адміністрацыі


У Аўганістане талібы забілі кіраўніка раённай адміністрацыі ў правінцыі Баглай на поўначы краіны. Аўтамабіль чыноўніка трапіў у засаду. Загінуў таксама кіроўца.

Прадстаўнік талібаў заявіў, што яны бяруць на сябе адказнасьць за забойства. Талібы, традыцыйна актыўныя на поўдні і ўсходзе Аўганістану, у апошні час усё часьцей робяць напады ў параўнальна спакойных паўночных і заходніх правінцыях краіны.
XS
SM
MD
LG