Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дакладчык ПАРЭ: трэба поўнае расьсьледаваньне сьмерці Бябеніна


Сініка Хурскайнэн

Сініка Хурскайнэн

Сініка Хурскайнэн, дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі, выказала неспакой з прычыны сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

"Узьніклі пытаньні адносна абставін яго сьмерці, і я спадзяюся, што ўлады правядуць поўнае, празрыстае і вычарпальнае расьсьледаваньне гэтага трагічнага выпадку, — сказала Хурскайнен. — ПАРЭ будзе пільна сачыць за вынікамі расьследаваньня, ды таксама за ходам падзей перад прэзыдэнцкімі выбарамі, асабліва што тычыцца свабоды прэсы і палітычных свабодаў грамадзян Беларусі".
XS
SM
MD
LG