Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадвыбарчы зьезд БХД пройдзе ў бліжэйшую нядзелю ў 11 гадзін ў Палацы культуры МТЗ.

"Асноўная наша мэта – вызначыцца са стратэгіяй нашай выбарчай кампаніі. Напрыклад, як будзе паводзіць сябе партыя, калі Лукашэнка не зарэгіструе мяне кандыдатам у прэзыдэнты",-- патлумачыў "Свабодзе" адзін зь лідэраў БХД Віталь Рымашэўскі.

Па выніках зьезду ў Мінюст будуць зноў пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю партыі.

Раней большасьць арганізацый, у якія БХД зьвярталася з просьбай даць у арэнду залю для зьезду адмовіла партыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG