Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Грузію даставілі цела загінулага ў Аўганістане вайскоўца


Гібель 28-гадовага грузінскага афіцэра камандзіра роты Мухрана Шуквані, які служыў у правінцыі Гэльмэнд і мусіў вярнуцца на радзіму праз месяц, стала першай стратай Грузіі ў Аўганістане. Акрамя цела загінулага Шуквані ў Грузію даставілі цяжка параненага капрала Аляксандра Гіталендзія, якому ампутавалі абедзьве нагі. Грузінскае ваеннае ведамства пакуль устрымліваецца ад разгалашэньня дэталяў і заяўляе, што чакае канчатковай інфармацыі ад генэралітэту НАТО.

Цяпер у Аўганістане служаць прыкладна 1000 грузінскіх вайскоўцаў. Вайскоўцы гэтай краіны таксама ўдзельнічалі ў вызваленчай апэрацыі ў Іраку да 2008 года. Падчас службы ў Іраку загінулі трое грузінскіх вайскоўцаў, а больш за дзесяць былі параненыя.
XS
SM
MD
LG