Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ля будынку Рады ў Кіеве праходзіць пікет супраць падвышэньня тарыфаў ЖКГ


У першы дзень новай сэсіі Вярхоўнай Рады Украіны ля будынку парлямэнту ў Кіеве сабраліся прыхільнікі і праціўнікі праграмы эканамічных рэформаў ўраду. Прыхільнікі кіроўнай Партыі рэгіёнаў імкнуліся перашкодзіць правядзеньню мітынгу супраць падвышэньня цэнаў на газ і харчаваньне і тарыфаў на жыльлёва-камунальныя паслугі, які арганізавалі апазыцыйныя Блёк Юліі Цімашэнкі і Усеўкраінскае аб'яднаньне “Свабода”.

Дэпутаты Блёку Цімашэнкі таксама паспрабавалі заблякаваць трыбуну парлямэнту Ўкраіны, патрабуючы разгледзець пытаньне аб увядзеньні мараторыя на падвышэньне тарыфаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.
XS
SM
MD
LG