Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менавіта гэтую лічбу назваў сёньня Палаце Прадстаўнікоў міністар фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец, які прадстаўляў дэпутатам праект бюджэту на 2011 год.

Міністра таксама сказаў, што ўрад прапануе прыняць бюджэт з дэфіцытам 6 трыльёнаў рублёў альбо 3 працэнты ад ВУП. Паводле міністра, гэта адпавядае міжнародным нормам бясьпекі.

Андрэй Харкавец адзначыў, што ў наступным годзе ўзрастае нагрузка на аплату замежнага дзяржаўнага доўга. Давядзецца выплаціць 695 мільёнаў даляраў па пазыках міжнародных фінансавых арганізацыяў, а таксама Расеі, Кітая, Вэнэсуэлы. Разам з тым плянуецца ў 2911 годзе ўзяць у якасьці пазыкі яшчэ 2.2 мільярды даляраў, якія, паводле Харкаўца, пераважна будуць скарыстаныя на інавацыйную дзейнасьць.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG