Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ашгабат выдаткуе 2 мільярды даляраў на “Алімпійскі горад”


Улады Туркмэністану пачалі масавую кампанію ў падтрымку будаўніцтва спартыўнага комплексу “Алімпійскі горад” у туркмэнскай сталіцы. Кошт праекту складзе амаль два мільярды даляраў.

Згодна з праектам, у алімпійскі спартыўны комплекс увойдуць 30 спартыўных аб'ектаў і футбольны стадыён, разьлічаны на 60 тысяч чалавек. Праект выклікаў неадназначную рэакцыю. Некаторыя лічаць, што падобная задума - пустая трата грошай.

Туркмэністан чатыры разы ўдзельнічаў у летніх алімпійскіх гульнях, але ані разу ня выйграў мэдалёў.

XS
SM
MD
LG