Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Замежныя дыпляматы пакінулі авальную залю


Пасьля першага ж пытаньня парадку дня сэсіі Палаты прадстаўнікоў вялікая колькасьць замежных дыпляматаў, акрэдытаваных у Менску, пакінула авальную залю.

Адзін з іх у размове з карэспандэнтам Свабоды адзначыў:

"Мы прыйшлі сюды, спадзеючыся, што сёньня будзе прызначаная дата прэзыдэнцкіх выбараў, але гэтага не адбылося."

Пакуль дэпутаты разглядаюць пытаньне аб зьмяненьнях і дапаўненьня ў падатковы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Міністар фінансаў Андрэй Харкавец, які прадстаўляў гэты дакумэнт, 20 хвілін казаў пра тое, што з наступнага году ў Беларусі значна зьменшыцца колькасьць падаткаў і будзе спрошчаная падатковая сыстэма. Але міністар прагаварыўся, што ўсе гэтыя зьмяненьні пакінуць ў суб'ектаў гаспадараньня дадаткова ўсяго 700 млрд рублёў, што складае 0,4 ВУП Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG