Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўночная Карэя зьвярнулася да Паўднёвай Карэі па дапамогу


Паўночная Карэя зьвярнулася да Паўднёвай Карэі з просьбай аб дапамозе ў ліквідацыі наступстваў разбуральнай паводкі на паўночным захадзе краіны. Паўднёвакарэйскі міністар у справах аб'яднаньня Хен Ін Тэк заявіў, што ў Сэўле разглядаюць просьбу Пхэньяну.

Раней паўднёвакарэйскі Чырвоны Крыж прапанаваў вылучыць прыкладна 8,5 мільёнаў даляраў у якасьці дапамогі пацярпелым.
Днямі Пхэньян абвясьціў аб вызваленьні паўднёвакарэйскіх рыбакоў, якія былі затрыманыя ў мінулым месяцы ля ўсходняга ўзьбярэжжа ў раёне марской мяжы паміж дзьвюма дзяржавамі.
XS
SM
MD
LG