Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Камандаваньне ЗША ў Аўганістане асудзіла пляны па спаленьні Карану


Вайсковае кіраўніцтва ЗША ў Аўганістане лічыць, што акцыя невялікай амэрыканскай царквы з Флярыды па спаленьні Карану ёсьць патэнцыйнай пагрозай жыцьцям многіх амэрыканцаў. Прадстаўнікі царквы, у сваю чаргу, называюць іслам “гвалтоўнай і рэпрэсіўнай рэлігіяй”.

Кіраўнік войскамі НАТА і ЗША ў Аўганістане Дэвід Пятрэўс заявіў, што зьнішчэньне сьвяшчэннай для мусульманаў кнігі можа выклікаць “сур'ёзныя праблемы” для ЗША не толькі на тэрыторыі Аўганістану, але і па ўсім сьвеце. Амэрыканская амбасада ў Кабуле таксама асудзіла гэтую акцыю.

Царква раней заяўляла аб сваіх плянах 11 верасьня, у гадавіну нью-ёрскага тэракту 2001 году, спаліць Каран і такім чынам аддаць даніну памяці ахвярам тэрарыстаў. Учора ў Кабуле сотні людзей ладзілі акцыю пратэсту супраць спальваньня Карану.
XS
SM
MD
LG