Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папандрэў абвясьціў аб перастаноўках ва ўрадзе Грэцыі


Прэм'ер-міністар Грэцыі Георгіс Папандрэў абвясьціў сёньня аб перастаноўках ва ўрадзе краіны. У складзе грэцкага кабінэту зьмяніліся міністры працы, эканамічнага разьвіцьця, аховы здароўя і сельскай гаспадаркі. Паведамляецца, што рашэньне зьвязанае са спробамі дамагчыся ад ураду больш эфэктыўных дзеяньняў, накіраваных на пераадоленьне найцяжэйшага фінансавага крызысу.

Дзеяньні адміністрацыі, якой кіруюць сацыялісты, ужо сустрэлі крытыку з боку апазыцыйнай партыі "Новая дэмакратыя", якая назвала апошнія зьмены міністраў сьведчаньнем бездапаможнасьці ўраду.
XS
SM
MD
LG