Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэм'ер-міністрам Аўстраліі застаецца Джулія Гілард


У Аўстраліі на пасадзе прэм'ер-міністра застаецца Джулія Гілард, якая атрымала падтрымку двух ключавых незалежных дэпутатаў у парлямэнце. Самі парлямэнцкія выбары, якія завяршыліся два тыдні таму ня выявілі відавочнай перавагі ні адной з асноўных палітычных сілаў у краіне, дзякуючы ж гэтым двум галасам так званы пэрыяд нявызначанасьці завяршыўся.

Лейбарыская партыя Джуліі Гілард ад гэтага часу мае сярод сваіх прыхільнікаў у 150-мясцовым парлямэнце на аднаго дэпутата больш, чым кааліцыя на чале з лібэралам Тоні Эбатам.
XS
SM
MD
LG