Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Францыі – усеагульны страйк


Сёньня ў Францыі прафсаюзы ладзяць усеагульны страйк супраць плянаў ураду падвысіць пэнсійны ўзрост на два гады – да 62 гадоў. Арганізатары заяўляюць, што ў акцыях па ўсёй краіне возьмуць удзел сотні тысяч чалавек.

Ужо ўчора ўвечары спынілі працу чыгуначнікі. Будзе парушаны графік працы таксама лётнішчаў і гарадзкога грамадзкага транспарту. Ад панядзелка страйкуюць і настаўнікі. Яны выступаюць супраць масавых скарачэньняў і рэформаў, якія рыхтуюцца ў галіне адукацыі.
XS
SM
MD
LG