Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама – за разьвіцьцё інфраструктуры


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў амэрыканскіх заканадаўцаў падтрымаць плян разьвіцьця інфраструктуры краіны. Плян мае на мэце разам зь іншымі захадамі спрыяць зьніжэньню ўзроўню беспрацоўя. Пра гэта Абама заявіў у горадзе Мілуокі, штаце Віскoнсын, дзе ён браў удзел у сьвяточных мерапрыемствах з нагоды Дня працы.

Паводле амэрыканскага лідэра, на будаўніцтва новых аўтамабільных дарог, чыгунак, лётнішчаў і іншых аб’ектаў спатрэбіцца каля 50 мільярдаў даляраў цягам наступных шасьці гадоў. Аднак, як лічаць экспэрты, на рашэньне кангрэсмэнаў могуць паўплываць засьцярогі адносна росту бюджэтнага дэфіцыту.
XS
SM
MD
LG