Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 7 верасьня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ВОБЛАЧНА...


...і ветрана, але без ападкаў. Тэмпэратура: 9-15 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Нечарговая сэсія Палаты прадстаўнікоў.

У Эканамічным судзе СНД у Менску агучаць рашэньне па зыску беларускага боку да расейскага аб мытах на нафтапрадукты.

У Беларусь прыяжджае дэлегацыя дацкага парлямэнту.

У Беларусь прыяжджае генэральны сакратар Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы Мікалай Бардзюжа.

У Менску на стадыёне "Дынама" футбольны матч Беларусь-Румынія ў рамках адбору на чэмпіянат Эўропы 2012. Пачатак а 20.30.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Кіеве арганізаваны Юліяй Цімашэнка вулічны пратэст супраць палітыкі прэзыдэнта Віктара Януковіча.

Прэзыдэнт Сэрбіі Барыс Тадзіч сустракаецца ў Брусэлі з Кэтрын Эштан, вярхоўным прадстаўніком Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1533 нарадзілася каралева Англіі Лізавета І (пам. 1603).

У 1812 адбылася крывавая Барадзінская бітва ў вайне паміж Расеяй і Францыяй. Бітву выйграла армія францускага імпэратара Напалеона І, але гэта была "пірава перамога", пасьля якой ініцыятыва ў той вайне перайшла на расейскі бок.

У 1919 нарадзіўся беларускі пісьменьнік Алесь Асіпенка.

У 1940 гітлераўская Люфтвафэ пачала цяжкія бамбаваньні Лёндану, спрабуючы прымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі. Бамбаваньні праводзіліся штодня на працягу 57 наступных дзён.

У 1959 нарадзіўся беларускі палітык Віктар Ганчар (прапаў бязь вестак у 1999).

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень незалежнасьці Бразыліі (у 1822 Бразылія абвясьціла незалежнасьць ад Партугаліі).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Багатых лепей відаць і з Космасу".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"У мяне сэрца мужчыны, а не жанчыны, і я нічога не баюся".

"Адзін мужчына з галавою на плячах варты тузіна без галавы".

"Я не хачу мужа, які будзе паважаць мяне як каралеву, але ня будзе кахаць мяне як жанчыну".

"Я хутчэй выберу лёс жабрачкі і старой дзеўкі, чым каралевы і замужняй".

Лізавета І, каралева Англіі (1558-1603).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG