Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея і Нарвэгія падзялілі акіян


Расея і Нарвэгія дасягнулі канчатковай дамоўленасьці аб разьмежаваньні сваіх акваторыяў у Паўночным Ледавітым акіяне, паведаміў сёньня прэм'ер-міністар Нарвэгіі Енс Столтэнбэрг. Цырымонія падпісаньня пагадненьня плянуецца на 15 верасьня.

Тэрытарыяльная спрэчка паміж Масквой і Осла вялася больш за 40 год. Спрэчка за тэрыторыю Паўночнага Ледавітага акіяну набыла актуальнасьць у сувязі са зьмяншэньнем масы льдоў у рэгіёне, што робяць магчымым глыбакаводную здабычу нафты і прыроднага газу.
XS
SM
MD
LG