Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэфэрэндум у Малдове не адбыўся


Меней за 30% выбарцаў прынялі ўдзел у рэфэрэндуме аб папраўцы ў канстытуцыю Малдовы, таму ён лічыцца неадбытым. Аб гэтым заявіў журналістам сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Малдовы Юрые Чокан. Ён дадаў, што пытаньне аб зьмене спосабу абраньня прэзыдэнта цяпер нельга будзе выстаўляць на рэфэрэндум цягам найбліжэйшых двух гадоў.

Кіроўчы "Альянс за эўрапейскую інтэграцыю" спрабаваў шляхам рэфэрэндуму вярнуць усенародныя выбары прэзыдэнта. Малдаўскі парлямэнт ня можа абраць кіраўніка дзяржавы зь леташняй вясны.
XS
SM
MD
LG