Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біяграфія Ўладзімера Ганчарыка


Уладзімер Ганчарык нарадзіўся 29 красавіка 1940 году ў вёсцы Аўгустава Лагойскага раёну Мінскай вобласьці.

Скончыў беларускую інстытут народнай гаспадаркі (1961), асьпірантуру Акадэміі грамадзкіх навук пры ЦК КПСС (1976). Працаваў эканамістам, намесьнікам в.а. галоўнага бухгальтара саўгасу "10 гадоў БССР" Любанскага раёну Мінскай вобласьці (1961-1965). Першы сакратар Любанскага райкаму ЛКСМБ (1965-1970), інструктар Мінскага абкаму КПБ (1970-1971), другі сакратар Дзяржынскага райкаму КПБ (1971-1973). Першы сакратар Чэрвеньскага райкаму КПБ (1976-1982), інспэктар, намесьнік загадчыка аддзелу оргпартработы ЦК КПБ (1982-1984), другі сакратар Магілёўскага абкаму КПБ (1984-1986). Старшыня Беларускага рэспубліканскага савету прафсаюзаў (з 1986), старшыня Фэдэрацыі прафсаюзаў беларускіх (з 1990), член Выканкаму Ўсеагульнай Канфэдэрацыі прафсаюзаў. Кандыдат эканамічных навук (1976). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1985-1990), Рэспублікі Беларусь (1995-1996), народны дэпутат СССР (1989-1991). Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, мэдалямі. Жанаты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG