Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандр Лукашэнка нарадзіўся 30 жніўня 1954 году ў гарадзкім пасёлку Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту, пасьля чаго быў прызваны на службу ў армію (пагранвойскі КДБ). Пасьля службы некаторы час працаваў вызваленым сакратаром камітэта камсамола Шклоўскага гархарчгандлю, а ў 1978 годзе паступіў на работу адказным сакратаром у раённую арганізацыю таварыства "Веды". 1980-1982 гг. – служыў у Савецкай Арміі. З 1982 па 1985 год – намесьнік дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове (пры гэтым завочна вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і атрымлівае дыплём эканаміста ў 1985 годзе). З 1985 па 1987 год – сакратар парткаму калгаса імя Леніна, у 1987 годзе становіцца дырэктарам саўгаса "Гарадзец" Шклоўскага раёну.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня. З красавіка 1993 году па ліпень 1994 году – старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савета па вывучэньню дзейнасьці камэрцыйных структур, створаны пры органах дзяржаўнага кіраўніцтва (гэтак званая "антыкарупцыйная камісія"). 10 ліпеня 1994 году абраны прэзыдэнтам Беларусі. У выніку лістападаўскага рэфэрэндуму 1996 году падоўжыў тэрмін сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў на два гады – да 2001 году. Прэзыдэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі (1997).

Узнагароды: ордэн Крыжа Сьвятой Еўфрасіньні Полацкай.

Жанаты, два сыны, унучка.
XS
SM
MD
LG