Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай сёлета атрымае 100 млрд замежных інвэстыцыяў


Наўпроставыя замежныя інвэстыцыі ў кітайскую эканоміку могуць перавысіць сёлета 100 мільярдаў даляраў, паведамляе беларуская служба Міжнароднага радыё Кітаю са спасылкай на міністра гандлю КНР Шэня Даньяна. За першыя 7 месяцаў 2010 году замежнікі інвэставалі ў Кітай 58 мільярдаў даляраў, што на 20% больш, чым летась. У "крызісным" 2009 годзе інвэстыцыі скараціліся толькі на 2,6%.

Чакаецца, што рост эканомікі Кітаю складзе сёлета 8%. Экспэрты ўвязваюць імклівае эканамічнае аздараўленьне краіны з жорсткай антыкрызіснай палітыкай ураду, які пайшоў на масавыя звальненьні, нягледзячы на цяжкія сацыяльныя наступствы.
XS
SM
MD
LG