Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускі міністар гатовы на "што заўгодна" дзеля іранскай жанчыны


Міністар замежных спраў Францыі Бэрнар Кушнэр сказаў, што гатовы зрабіць "што заўгодна", каб выратаваць іранскую грамадзянку, асуджаную ў сваёй краіне да забіцьця камянямі за шлюбную здраду. Заява Кушнэра прагучала па выніках яго сустрэчы з адвакатам асуджанай жанчыны ў Парыжы.

Пад ціскам міжнароднай супольнасьці іранскі суд адмяніў укаменаваньне 43-гадовай Сакінэ Махамадзі Аштыяні, але ёй па-ранейшаму пагражае павешаньне. Яе 22-гадовы сын Саджад выказаў сёньня асьцярогу, што сьмяротнае пакараньне можа быць учыненае неўзабаве пасьля заканчэньня сьвятога месяца Рамадан.
XS
SM
MD
LG