Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
(24 красавіка 1944, мястэчка Суботнікі Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці)

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, тэатразнаўца (1967). Кандыдат мастацтвазнаўства (1981). Тэма дысэртацыі: «Праблемы станаўленьня і разьвіцьця беларускага прафэсійнага тэатра пачатку XX стагодзьдзя (1900-1917 гг.)». З-за канфлікту з кіраўніцтвам беларускага інстытута абарона адбылася ў Ленінградзе. Працаваў загадчыкам сельскага клюбу, рабочым сцэны Вялікага дзяржаўнага тэатра опэры і балету Беларусі, фатографам Дзяржаўнага музэю БССР, мастак-афарміцель Менскага мастацка-вытворчага камбінату, вучыўся ў асьпірантуры, працаваў фатографам музэю Янкі Купалы ў Менску. З 1976 – у аддзеле археалёгіі Інстытуту гісторыі Акадэміі навук Беларусі: малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік. Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990-1995), лідэр фракцыі БНФ. Старшыня Беларускага народнага фронту «Адраджэньне» (з 1989) і партыі БНФ. Каталік.

З 1960-х гадоў актыўна змагаўся за захаваньне гістарычна-архітэктурнага асяродзьдзя г. Менску, якое па-варварску руйнавалася ў працэсе сацыялістычнага горадабудаўніцтва. У 1969 апублікаваў артыкул у газэце «Праўда» на гэтую тэму, што адтэрмінавала зьнішчэньне многіх гістарычна каштоўных будынкаў і кварталаў у цэнтры Менску. У чэрвені 1988 года ў газэце "Літаратура і мастацтва» апублікаваў артыкул «Курапаты – дарога сьмерці» аб расстрэлах у прыгарадзе Менску тысяч мірных грамадзян у сталінскую эпоху.

Масавая дэманстрацыя памяці ахвяраў сталінізму («Дзяды-88») 30 кастрычніка 1988 была разагнаная ўладамі з ужываньнем дубінак і сьлезацечных газаў, што было ўпершыню на тэрыторыі Савецкага Саюзу. Вынікам стаў рост апазыцыйных настрояў і ўтварэньне Аргкамітэту Беларускага народнага фронту, на чале якога стаў Пазьняк. Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 і 1999 гадоў. Пасьля абраньня А. Лукашэнкі прэзыдэнтам Беларусі стаў лідэрам антыпрэзыдэнцкай апазыцыі. У сувязі з магчымымі рэпрэсіямі ў красавіку 1996 году пасьля апазыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях-96» эміграваў у ЗША, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Афіцыйны статус палітэмігранта атрымаў у канцы 1996 году.

XS
SM
MD
LG