Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўскі аблвыканкам запатрабаваў павялічыць на дзесяць працэнтаў аб’ёмы закладкі стабілізацыйнага фонду садавіны й гародніны. Чыноўнікі чакаюць, што мясцовыя харчы будуць вывозіцца ў сумежныя краіны, бо там няўрод. У якія канкрэтна, не паведамляецца. Магілёўшчына мяжуе толькі з адной краінай — Расеяй.

Ці прагназуюць магілёўскія чыноўнікі масавы вываз з рэгіёну мяса-малочных харчоў з паведамленьняў афіцыйных крыніц незразумела:

«Ёсьць верагоднасьць, скажам так, што прадукты харчаваньня будуць вывозіцца ў сумежныя дзяржавы. Скіроўваю гандаль, райспажыўсаюз на тое, каб у сховішчах, якія у вас ёсьць, ляжала прадукцыя» — цытуюць афіцыйныя крыніцы загад старшыні аблвыканкаму Пятра Рудніка.

Тым часам усё тыя ж афіцыйныя крыніцы прызнаюць, што ў некаторых раёнах Магілёўшчыны дагэтуль няма сучасных сховішчаў гародніны, і толькі на наступны год іх там зьбіраюцца будаваць.

Што да малака, то на мінулым тыдні прызнавалася, што яго не хапае для прадпрыемстваў перапрацоўкі. Нестае для жывёлы й кармоў, бо засухай іх спаліла. У некаторых гаспадарках каровы ўжо пераведзеныя на зімовае харчаваньне.
XS
SM
MD
LG