Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ заклікае Менск правесьці незалежнае расьсьледаваньне сьмерці Бябеніна


Прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч выказала сёньня сваю занепакоенасьць з нагоды сьмерці Алега Бябеніна і заклікала ўлады правесьці ўважлівае і незалежнае расьсьледаваньне.

"Сьмерць Бябеніна зьяўляецца вялікай стратай для беларускай журналістыкі. Ягоны баявы вэб-сайт застаецца адным з нямногіх няўрадавых крыніц інфармацыі, і супрацоўнікі сайту ёсьць аб'ектамі працяглага адміністрацыйнага ціску", -- заявіла Міятавіч.

"Я вітаю намер Генэральнай пракуратуры правесьці расьсьледаваньне іншых магчымых вэрсіяў гібелі журналіста, нягледзячы на папярэднюю выснову, што журналіст пакончыў з сабою…Я заклікаю беларускія ўлады правесьці незалежнае расьсьледаваньне гэтай трагічнай сьмерці. Гэта асабліва важна, каб пазьбегнуць абвастрэньня таго адмоўнага ўзьдзеяньня на беларускіх СМІ, якое могуць выклікаць пытаньні аб яго сьмерці" , -- заявіла прадстаўніца АБСЭ .

Дуня Міятавіч таксама выказала свае спачуваньні сям'і ў Бябеніна, ягоным калегам і сябрам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG