Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Сапраўдных сяброў у Беларусі няма”


“Якія краіны вы лічыце сапраўднымі сябрамі Беларусі?” На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомелю.

Спадар: “Сапраўднымі сябрамі? Украіна — без пытаньняў. Нямеччына, Кітай шмат дапамагаюць Беларусі”.

Спадар: “Па-мойму, усе нармальныя дзяржавы — і Ўкраіна, і Расея, і Польшча. Яны ўсё сябры, суседзі нашы. Я ня ведаю, праўда, як там урад. Тое, што Аляксандар Рыгоравіч сварыцца, спрачаецца зь Мядзьведзевым — гэта іншая справа”.

Спадарыня: “Я думаю і Ўкраіна, і Расея, і далекае замежжа — Амэрыка ў першую чаргу”.

Спадар: “Літва. Мы дапамагаем адзін аднаму. Роднасныя краіны! Раней жа было Вялікае Княства Літоўскае. Цяперашняя Літва таксама ўваходзіла туды. І зараз падтрымліваем стасункі”.

Спадарыня: “Вэнэсуэла — зь ёй нармальна. Прэзыдэнты — яны сябруюць”.

Спадарыня: “Сябруем мы з Вэнэсуэлай — гэта самыя блізкія сябры. Мы будзем і з Амэрыкай сябраваць, няхай толькі яны нас ня крыўдзяць, і ўсё будзе добра”.

Спадар: “Афрыка з намі, як кажа Аляксандар Рыгоравіч. Вэнэсуэла таксама. Тут, бадай, сапраўды сябры”,

Спадар: “У нашай Беларусі, відаць, ужо й сяброў няма — для ўлады. Для людзей былі сябры й застануцца, і ня толькі Расея, але й эўрапейскія краіны. Дапусьцім, Італія — там шмат сяброў. І Ўкраіна таксама”.

Спадар: “Няма ў Беларусі сапраўдных сяброўскіх рэспублік, дзяржаваў. Няма!”

Спадар: “Расея й Казахстан — адзін Мытны саюз. Украіна неяк аддзялілася, яна ўжо наблізілася да Штатаў”.

Спадарыня: “Расея ў першую чаргу, але ўрад падкачаў”.

Спадарыня: “З Расеяй непаладкі ў пляне палітычных стасункаў”.

Спадар: “Я думаю, што сапраўдны сябар — гэта толькі сама Беларусь, сама сабе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG