Лінкі ўнівэрсальнага доступу

30 жніўня 1954 году, гарадзкі пасёлак Копысь Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці.

У 1975 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага пэдінстытуту, пасьля чаго быў прызваны на службу ў армію (памежныя войскі КДБ). Пасьля службы некаторы час працаваў вызваленым сакратаром камітэту камсамолу Шклоўскага гархарчгандлю, а ў 1978 годзе паступіў на работу адказным сакратаром у раённую арганізацыю таварыства "Веды". 1980-1982 гг. – служыў у Савецкай Арміі. З 1982 па 1985 год – намесьнік дырэктара камбіната будматэрыялаў у Шклове (пры гэтым завочна вучыцца ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках і атрымлівае дыплём эканаміста ў 1985 годзе). З 1985 па 1987 год – сакратар парткаму калгасу імя Леніна, у 1987 годзе становіцца дырэктарам саўгасу "Гарадзец" Шклоўскага раёна.

У 1990 годзе абраны ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га скліканьня. З красавіка 1993 па ліпень 1994 – старшыня часовай камісіі Вярхоўнага Савету па вывучэньні дзейнасьці камэрцыйных структур, створаны пры органах дзяржаўнага кіраўніцтва (гэтак званая "антыкарупцыйная камісія"). 10 ліпеня 1994 году абраны прэзыдэнтам Беларусі.
XS
SM
MD
LG