Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кабуле прайшоў мітынг супраць ЗША


У сталіцы Аўганістану некалькі сотняў аўганцаў правялі мітынг супраць ЗША. Яны скандавалі "Сьмерць Амэрыцы", і асуджалі намеры адной з амэрыканскіх цэркваў спаліць 11 верасьня копію Карана. На мітынгу выступілі дэпутаты парлямэнту і духоўныя лідэры, якія запатрабавалі вываду замежных войскаў з тэрыторыі краіны.

Царква Dove World Outreach Center у горадзе Гэйнсвіл у штаце Флярыда зьбіраецца спаліць копію Карану 11 верасьня, у сувязі з дзявятай гадавінай тэрактаў 11 верасьня. Амбасада ЗША ў Кабуле выступіла з заявай, якая асуджае пляны гэтай царквы
XS
SM
MD
LG