Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз заклапочаны напружаньнем вакол Карабаху


Адмысловы прадстаўнік Эўразьвязу па Паўднёвым Каўказе Пітэр Сэмнэбі выказаў заклапочанасьць ростам напружанасьці вакол Нагорнага Карабаху. Падчас візыту ў Азэрбайджан Сэмнэбі заявіў, што ён занепакоены "апошнімі інцыдэнтамі на лініі спыненьня агню" . Ён заклікаў Азэрбайджан і Армэнію сканцэнтравацца на мірных перамовах. Перамовы пра статус рэгіёна застылі, што выклікае ўсё большае нездавальненьне з боку Азэрбайджану. За гэты год у сутычках на мяжы загінулі 16 вайскоўцаў з абодвух бакоў
XS
SM
MD
LG