Лінкі ўнівэрсальнага доступу

(10 чэрвеня 1936 году ў вёсцы Канюшаўшчына Наваградзкага ваяводзтва, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці)

Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут, інжынэр-механік (1958), Менскую ВПШ (1984). Інжынэр-тэхноляг, начальнік участка, цэха, намесьнік галоўнага інжынэра Менскага заводу аўтаматычных ліній. З 1973 інжынэр, дырэктар Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава, з 1978 генэральны дырэктар Менскага вытворчага аб'яднаньня імя Кірава па выпуску працяжна-адразных станкоў. Другі сакратар Менскіх гаркаму, абкаму КПБ, загадчык аддзелу прамысловасьці ЦК КПБ (1980-1985). Намесьнік старшыні Савету Міністраў, старшыня Дзяржпляну БССР (1985-1990). Старшыня Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь (1990-1994).

На гэтай пасадзе праявіў сябе непасьлядоўным прыхільнікам рынкавых пераўтварэньняў: з аднаго боку, менавіта Кебіч прыняў найбольш прагрэсіўныя пастановы ўраду, якія спрыялі ўзьнікненьню рынкавай структуры, з другога боку, яго актыўныя дзеяньні, накіраваныя на стварэньне расейска-беларускага саюзу, прыводзілі да рэальнага тармажэньня рынкавых працэсаў. У якасьці кіраўніка выканаўчай улады Беларусі падпісаў Белавескія пагадненьні, якія вызначылі распад СССР і стварэньне Садружнасьці Незалежных Дзяржаў. Вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі (1994), выйшаў у другі тур, але прайграў і быў вымушаны сысьці ў адстаўку. Ніводнае з вылучаных на яго адрас А. Лукашэнкам абвінавачваньняў у карупцыі не было даказана.

З 1994 прэзыдэнт Беларускага гандлёва-фінансавага саюзу. Кандыдат эканамічных навук (Менск, 1990). Тэма дысэртацыі: "Структура і функцыі дзяржаўных органаў кіраваньня народнай гаспадаркай саюзнай рэспублікі ва ўмовах разьвіцьця ёю эканамічнай самастойнасьці».

Народны дэпутат СССР (1989-1991), дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі (1990, 1995-1996), Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (з 1996). Член ЦК КПБ (1986-1991), член ЦК КПСС (1990-1991). Заслужаны машынабудаўнік Беларусі (1978). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1992). Жанаты, двое сыноў.
XS
SM
MD
LG