Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лазавік: "Пакуль дэпутаты да нас не зьвярталіся"


Мікалай Лазавік

Мікалай Лазавік

"Я ня маю дакладнай інфармацыі пра тое, калі Палата прадстаўнікоў будзе прызначаць прэзыдэнцкія выбары, на пазачарговай сэсіі, якая пачнецца 7 верасьня альбо на чарговай, якая адкрываецца 2 кастрычніка, — заявіў "Свабодзе" сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік. — Але звычайна дэпутаты пры падрыхтоўцы гэтага пытаньня парадку дня зьвяртаюцца да нас па кансультацыі. Пакуль жа запытаў ад іх у ЦВК не паступала".

Спадар Лазавік нагадаў, што дзейнае заканадаўства вызначае толькі дату, пазьней за якую прэзыдэнцкія выбары праводзіць нельга. У дадзеным выпадку гэта 6 лютага 2011 году.

"Выбары прызначаюцца не пазьней за 5 месяцаў да завяршэньня паўнамоцтваў дзейнага кіраўніка дзяржавы, а праводзяцца не пазьней за два месяцы. Вось адкуль і ўзялася гэта дата" — патлумачыў сакратар Цэнтарвыбаркаму.
XS
SM
MD
LG