Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьвятлане Калінкінай пагражаюць


Сьвятлана Калінкіна

Сьвятлана Калінкіна

Шэф-рэдактарка "Народная волі" атрымала ананімны ліст з пагрозамі. Раней Калінкіна апублікавала артыкул, дзе выклала свае вэрсіі сьмерці журналіста Алега Бябеніна.

"Калінкіна – прадажная мярзотніца. Гавары праўду пра сябе. Жыві і бойся. Распачатае паляваньне на здраднікаў. Яшчэ адзін артыкул, і табе п…ц".

Тэкст пагрозаў надрукаваны на паштоўцы кампаніі "Гавары праўду".

Калінкіна заявіла "Свабодзе", што лічыць гэты ліст доказам таго, што нейкім сілам патрэбна нагнятаць атмасфэру страху ў Беларусі.

Калінкіна зьвязвае гэтыя пагрозы з тым, што яна апублікавала артыкул пра сьмерць Алега Бябеніна.

"Кампанія "Гавары праўду" ніякіх адносінаў да гэтай правакацыі ня мае", -- заявіла прэсавая сакратарка кампаніі Юлія Рымашэўская.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG