Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ватыкан бароніць іранку


Ватыкан спрабуе пераканаць іранскія ўлады адмяніць сьмяротны вырак саракатрохгадовай Сакінэ Махамадзі Аштыяні.

Яе асудзілі паводле абвінавачаньня ў здрадзе мужу. Кіраўнік прэсавай службы Ватыкану паведаміў, што ўвагу да лёсу іранкі – маці дваіх дзяцей – выявіў папа Бэнэдыкт XVI.

Справа Аштыяні, якую выраклі да забіваньня камянямі, выклікала шырокі рэзананс. Вэрдыкт іранскага суду скрытыкавалі грамадзкія актывісты і праваабаронцы па ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG