Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова: правал рэфэрэндуму


Рэфэрэндум у пытаньні ўнясеньня зьменаў у канстытуцыю Малдовы, які праводзіўся ў нядзелю, можа быць прызнаны неадбытым.

Паводле папярэдніх дадзеных Цэнтральнай выбарчай камісіі, яўка склала каля 30 працэнтаў, тады як закон патрабуе, каб прагаласавала ня меней за траціну ад агульнай колькасьці выбарцаў.

Арганізатары рэфэрэндуму спрабавалі высьветліць, ці падтрымліваюць грамадзяне Малдовы вяртаньне да выбараў прэзыдэнта краіны ўсенародным галасаваньнем, а не парлямэнтам, як гэта адбываецца цяпер. Дэпутаты ня могуць абраць прэзыдэнта зь вясны мінулага году.
XS
SM
MD
LG