Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова: рэфэрэндум можа буць ануляваны


У Малдове завяршыўся канстытуцыйны рэфэрэндум аб спосабе абраньня кіраўніка краіны. Выбарцы павінны былі выказацца, ці жадаюць яны вяртаньня беспасярэдніх выбараў прэзыдэнта, якога парлямэнт ня можа абраць зь леташняй вясны.

Паводле экзыт-полаў у Кішынёве, 89% прагаласавалых у сталіцы адказалі на пытаньне рэфэрэндуму станоўча.

Прэм'ер міністар Малдовы Влад Філат указаў на тое, што вынікі рэфэрэндуму набудуць моц толькі пры яўцы звыш 33%. Паводле апошніх зьвестак у Малдове ў рэфэрэндуме ўзялі ўдзел каля 25% грамадзян з правам голасу. Карціна можа зьмяніцца пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня за межамі краіны, дзе знаходзіцца істотная колькасьць малдаўскіх грамадзян.

Камуністы, якія знаходзяцца ў апазыцыі да кааліцыйнага ўраду, заклікалі сваіх прыхільнікаў байкатаваць рэфэрэндум. Раней камуністы двойчы байкатавалі выбары прэзыэнта краіны ў парлямэнце, а таксама цягам паўгоду ігнаравалі парлямэнцкія паседжаньні.
XS
SM
MD
LG