Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль і ПА працягнуць перамовы ў Эгіпце


Другі раўнд беспасярэдніх перамоваў паміж Ізраілем і палестынцамі пройдзе 14-15 верасьня ў эгіпэцкім курортным горадзе Шарм аль-Шэйх, на ўзьбярэжжы Чырвонага мора – паведаміў сёньня МЗС Эгіпту. У заяве гаворыцца, што перамовы будуць весьці прэзыдэнт Палестынскай Аўтаноміі Махмуд Абас і прэм'ер міністар Ізраілю Бэньямін Нэтаньягу.

На сустрэчы будзе прысутнічаць таксама дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан, якая, па выніках перамоваў, накіруецца з трохдзённым візытам у Ерусалім.
XS
SM
MD
LG